Не сакрэт, што ў Беларусі сітуацыя з мовай яшчэ горш, чым у нас ва Ўкраіне. Калі ў нас на ўкраінскай мове народ размаўляць проста не жадае, так у іх нават калі і жадае - усё-роўна не можа. Такая трагічная сітуацыя склалася з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнка - усім вядомага "бацькі"...Але артыкул не пра гэта. Я хутчэй жадаю зразумець, якім чынам беларусы маглі бы ў такіх складаных умовах стварыць сапраўды незалежную, дэмакратычную дзяржаву, і ў той жа час якая роля ў гэтым нялёгкім працэсе адводзіцца нам, украінцам. Тое, што мы будзем дапамагаць нашым братам усімі магчымымі спосабамі - гэта зразумела і так.Такім чынам, што маем, спадары? Маем дыктатуру, якую простымі вынахадамі "на пляц" не зрынуць. Маем катастрафічныя паказчыкі распаўсюджанасці беларускай мовы на тэрыторыі краіны. Маем гэтакую "турму", у якую супраць уласнага жадання патрапілі беларусы.Еўропе, сапраўды кажучы, пляваць, што і як вырашаецца ў Беларусі - у яе і без таго клопатаў шмат. Такім чынам, спадзявацца на падтрымку развітых краін для Беларусі - справа апошняе. Сам жа народ запалоханы вар'ятам Лукашэнком з яго ненармальнымі законамі, якія трымаюць людзей на кароткім ланцужку. Крок у бок - растрэл.Застаецца адно: рэвалюцыя. Пры чым рэвалюцыя гэтая павінна быць спантанай, усенароднай і рашучай - інакш прыдушаць. Падняць такое паўстанне могуць толькі патрыятычныя арганізацыі, якія, дарэчы, дзейнічаюць у Беларусі ці ледзь не як ОУН ва Ўкраіне - таемна, утойліва, паўлегальна.А мы, натуральна, убаку не застанемся. Бо толькі тая нацыя, якая перажыла ўсе жахі быцця "пад Расеяй" можа зразумець той народ, прыгнёт якога "старэйшым братам" працягваецца і сёння. Застаецца толькі чакаць моманту...Багдан Ковальчук, адмыслова для
upu.org.ua