Торкаються руки...
- 10.06.11, 09:44
Іншым разам, іншым крокам,
Іншым часам, іншым вокам
Пазіраем, пакідаем,
Не зважаем: адгараем.
Адыходзім,патрапляем,
не спыняемся,
мінаем нашы сцены,
нашы ночы:
У нашы днi жывi як хочаш.
Шэры цень ахутаў горад,
Чорны змрок параніў золак.
Той па свеце ледзь кульгае.
Як i ён, усё дагарае.
Попел сэрцаў пад нагамi,
як памыйны бруд змятаем.
Усё часцей мы забываем,
што, як золак, адгараем.
Адыходзяць у ноч спатканні;
Смех, i слёзы, i світанні –
Пахавалі усё за плотам i абнеслі колкім дротам.
"Прагматычныя машыны"
Распісалі па гадзінах
Хто, куды, калi i з кiм,
Колькі узяць i што па чым.
Толькі зараз, а не потым.
Толькі бегам, а не крокам.
Іншым разам, iншым бокам,
iншым часам, iншым вокам
Пазiраем, не зважаем:
Адыходзiм, пакiдаем,
Мы знiкаем...
Памiраем...
Адлятаем...
Дагараем...
Жыццёвы погляд змяняюць штогод,
сёння сябруе,а заўтра – на дрот.
Забаронена думаць свабоднай душы.
Тут нельга крычаць,Ты лепей маўчы.
Сумныя думкі авалодваюць мною.
Мы ціха скуголім пад поўняй ад болю.
Збянтэжаны жах у сэрцах сяброў
Забітыя дзверы і вокны дамоў.
Не гляджу я БТ: там пануе хлусня,
Паліт-прастытутак паўсюль балбатня.
Ў царкву яны ходзяць і моляцца там
Яны ўсё роўна ня вераць багам.
Яны лезуць у душу са сваімі славамі
Хаця самі прадаліся таму што з рагамі
З’ест із нутры атрутная жэлч…