Іншым разам
- 09.06.11, 01:21
- Стих_и_я
Іншым разам, іншым крокам,
Іншым часам, іншым вокам
Пазіраем, пакідаем,
Не зважаем: адгараем.
Адыходзім,патрапляем,
не спыняемся,
мінаем нашы сцены,
нашы ночы:
У нашы днi жывi як хочаш.
Шэры цень ахутаў горад,
Чорны змрок параніў золак.
Той па свеце ледзь кульгае.
Як i ён, усё дагарае.
Попел сэрцаў пад нагамi,
як памыйны бруд змятаем.
Усё часцей мы забываем,
што, як золак, адгараем.
Адыходзяць у ноч спатканні;
Смех, i слёзы, i світанні –
Пахавалі усё за плотам i абнеслі колкім дротам.
"Прагматычныя машыны"
Распісалі па гадзінах
Хто, куды, калi i з кiм,
Колькі узяць i што па чым.
Толькі зараз, а не потым.
Толькі бегам, а не крокам.
Іншым разам, iншым бокам,
iншым часам, iншым вокам
Пазiраем, не зважаем:
Адыходзiм, пакiдаем,
Мы знiкаем...
Памiраем...
Адлятаем...
Дагараем...
Коментарі
Janak
19.06.11, 01:49
Тэкст і музыка Менскага гурта Lilith
Вельмі тэленавітыя дзяўчны!
andrrej
29.06.11, 18:49
N****
310.06.11, 21:24
Гарно
Гість: миссис норд
46.08.11, 19:00
хорошо! спасибо!