Популярні приколи

відео

хочу сюди!
 

ИРИНА

50 років, водолій, познайомиться з хлопцем у віці 45-54 років

Родная мова/Рідна мова

перекладу не буде викладую для сябрів!
Кожны народ гаворыць аб дабрэ i зле сваёй мовай, i гэта яго права, бо мова — гэта плод геаграфiчных i гiстарычных варункаў народа, яго звычаяў i абычаяў. I болей: мова кожнага асобнага народа — гэта сума перажыванняў, сума душ яго жывых i даўно адышоўшых у вечнасць пакаленняў. Родная мова — гэта мiльёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзiўшых яго пакаленняў, мiльёны перажыванняў красы, дабра i зла, згукаў i хормоў, несчыслёнае багацце душы, каторае адкрываецца толькi пад дотыкам тых самых згукаў, каторыя нарадзiлi iх калiсь у душах далёкiх пакаленняў. Родная мова — гэта музыка душы, каторай Навышнi Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны хундамэнт, на каторым чалавек павiнен будаваць дом сваёй сiлы духоўнай, свайго розуму, пачуццi дабра i зла, справядлiвасцi i крыўды, красы i брыдзi. I гора таму, хто ўздымае руку процi законаў, напiсаных у кнiзе Жывата рукою Стварыцеля. Падобен ён да таго неразумнага чалавека, каторы будуе дом свой на пяску: спадзе дождж, i пацякуць воды i зрыюць яго будоўлю. Будуйце дом сваёй мудрасцi, палацы душы сваёй на скале, каторай ёсць родная мова. Душа без роднай мовы — гэта кветка без каранёў, гэта разбiтая скрыпка, пусты дом, напоўнены трупамi. Душа жывога не павiнна быць гробам пабяляным, каторы панадзен зверху, а ўсярэдзiне повен гнiлi, але павiнна быць домам радасцi, у каторым грае музыка напеваў калысных вашых матак i бабак i жыве сiла дзядоў i прашчураў. Родная мова чаруе душу, i душа рвецца да яе, бо яна калыска душы, гордасць i iмя народа. Сыны Народа павiнны любiць i шанаваць яе, бо адна яна жывая крынiца нашага розуму, пачуццяў i семя душы нашай, яна чароўны лек i аружжа процi смерцi. Толькi яе чароўная музыка мае сiлу будзiць душы памершых нашых дзядоў i адкрыць перад намi бесканечнасць перажыванняў тых, каторыя радзiлi нас i адышлi ў вечнасць. Iх душы жывуць у мiльёнах нашых мазгавых клетак, у фiбрах душы i ажываюць толькi пад гудзьбу згукаў роднае мовы. Родная мова наша для нас — гэта музыка ўсiх пачуццяў, якiя перажываў народ наш: яго болесцяў i радасцяў, голас яго сэрца i святло яго розуму. Але як жа адкрываецца перад намi сэзамская скарбнiца, калi ключ да яе, наша мова, або папсован, або загублен намi? Як жа мы дабудзем укрытыя ў душы нашай скарбы, каторыя сабiралi i акуплялi цаной жыцця i жыццёвай практыкi нашыя бацькi? Як дабудзем тыя несчыслёныя багаццi мыслi, паэзii i перажыванняў бацькоў нашых, калi мы забылiся або сказiлi слова, што выклiкае iх? I як мы выкажам аздобнасць душы нашай i скуль возьмем аружжа i сiлу ў змаганнi за жыццё народа, калi чароўная скрыпка, мова наша, папсаваная? Мала Сынам Народа прызнаваць права на жыццё нацыянальнай душы — мовы. Гэтага не адмовяць нам i чужынцы. Ад Вас, Сыны Народа, вымагаецца болей: Вы павiнны быць лепшымi! Вы павiнны будзiць душу сваю i шукаць ключа да несчыслёных скарбаў, бо вы правыя наследнiкi бацькоў вашых, а не байструкi i падкiдышы. Вы павiнны вучыцца роднай мовы, старацца разумець усе адценнi чароўнай яе музыкi, павiнны ачышчаць яе ад злога зелля, каторае пасеяў на нiве нашай благi чалавек, калi работнiкi, патомленыя днеўнай працай, спалi ўночы. Кожны беларус павiнен, болей чым iншыя народы, старацца ачышчаць родную мову ад чужых слоў i зваротаў, бо наймiты цемры шукаюць душы нашай, каб забiць яе, i затручаюць атрутай крынiцы, скуль п’е душа наша. Сапраўды, хто перасыпае родную мову сваю чужымi словамi — ня мае права казаць, што ён любiць яе. А хто ня знае роднае мовы, ня годзен звацца Сынам Народа.
4

Коментарі

анонім

122.12.09, 15:39

это что непонятный язык, для нормальных людей???
аааа, да это же мова!! мова вечно угнетенного народа..

    222.12.09, 15:48Відповідь на 1 від анонім

    Взагалі то це бєларуська мова! Там же написано, що перекладу не буде!
    Чи ви пане навіть українською читати не навчені?

      анонім

      322.12.09, 15:53Відповідь на 2 від Полісуня

      Взагалі то це бєларуська мова! Там же написано, що перекладу не буде!
      Чи ви пане навіть українською читати не навчені?
      нет...мову я учить не намерен...пусть рабы учат..

        422.12.09, 15:56Відповідь на 3 від анонім

        Тоді чого ж ви живете в Україні? Їзжайте там де знання української не потрібні! Позаяк саме там ви принесете більше користі аніж тут у Сімферополі!

          анонім

          522.12.09, 15:59Відповідь на 4 від Полісуня

          лучше вы от нас..

            Гість: R2D2

            622.12.09, 16:16Відповідь на 5 від анонім

            вражаючий інтелект

              анонім

              722.12.09, 16:17Відповідь на 6 від Гість: R2D2

              вражаючий інтелектпопробуй теперь на русском это сказать..

                822.12.09, 16:28

                гэта пяць!

                  922.12.09, 17:20Відповідь на 3 від анонім

                  Вонючих котів , як правило, каструють. Куди твій господар дивиться!?

                    1022.12.09, 18:31

                    Незвично

                      Сторінки:
                      1
                      2
                      попередня
                      наступна