“Мы таньчым”
- 07.06.11, 20:07
- Стих_и_я
Мы таньчым пад лязгі кайданаў
Гучыць недазволены “Рок”
Мы марым , каб сонца ці зоры
Ўбачыў аслеплены зрок
Нам трэба даволі нямнога
Каб лепей сябе адчуваць
Усяго толькі зняць забарону
І думкі свае праспяваць
2
Катуюць нас злосныя монстры
I пхаюць цэнзуру ў рты
Сівыя, галодныя воўкі
Пільнуюць нас уначы
Жывем па дазволу дурнейшых
Нам ціхенька кажуць: "Цярпі!"
I стой на каленях моўчкі
Пакуль не ўбачаць ЯНЫ
3
Шукаем у цемры мы сцежкі
Блытаем у высокай траве
Сцiраем з твараў усмешкі
І спім мы ўсе па чарзе
Тут нельга заснуць і забыцца
Ў святочным i радасным сне
Тут моўчкі мараць аб "Мроі"
З надзеяй, што гора мiне
4
Коментарі
Немного_кошка
17.06.11, 21:47
Лежу побеждённая, слушаю музыку, пытаюсь не вникать в слова.
N****
27.06.11, 22:45
сочувствую