У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота,
Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота,
Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць
Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты,
Калі хочаш, паспытай маёй вады,
Калі верыш, дык мне шчыра раскажы,
Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы –
Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы.
Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае,
Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае...
Читати далі...