хочу сюди!
 

вика

45 років, водолій, познайомиться з хлопцем у віці 37-47 років

Больш ніколі братамі ня будзем мы

  • 23.10.14, 12:59
Больш ніколі братамі ня будзем мы

Больш ніколі братамі ня будзем мы
ні цяперака, ні ў будучыні.
Няма духу ў вас свабоднага –
нам ня быць з вамі нават зводнымі.
 
Вы сябе ахрысьцілі “старшими” –
мо й малодшыя мы, ды ня вашыя.
Безаблічныя, хоць і шматлікія.
Вы агромністыя, мы – вялікія..

А вы цісьнеце… вы ўсё “маетесь”,
ды падавіцеся сваёй зайздрасьцю.
Воля – слова вам незнаёмае,
вы зь дзяцінства ў вязьніцы замкнёныя.

У вас дома “маўчаньне – золата”,
а ў нас тут кактэйлі Молатава.
Так, у нас цячэ кроў гарачая,
што ж вы нам за “радзіна” сабачая?

Страхам вочы ў нас не засьмечаныя,
і бяз зброі мы – небясьпечныя.
Пасталеўшы, зрабіліся сьмелыя,
ўсе у снайпераў пад прыцэламі.

Каты нас на калені ставілі,
але мы, як адзін, паўсталі ўсе.
І дарма пацукі хаваюцца –
сваёй злосьцю яны падавяцца.

Вам шлюць новыя зьверху загады,
а ў нас да нябёс барыкады.
У вас Цар, у нас – Дэмакратыя.
Не скажу ўжо ніколі “браты” я вам.

Настасься Дзьмітрук   (пераклаў Анатоль Івашчанка)
6

Останні статті

Коментарі

123.10.14, 13:46

    223.10.14, 16:15

    Наша киевская студентка вошла в историю. А не вляпалась, как некоторые

      Гість: InnaFL

      323.10.14, 21:22

        423.10.14, 21:28

          523.10.14, 21:29Відповідь на 3 від Гість: InnaFL