Едзе Вітаўт па вуліцы,
За ім нясуць дзве шабліцы,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.
Шаблі літы злотам біты,
У яшчар-скуру апавіты,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.
Адна шабля для спадара,
Друга шабля на татара,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.
Стануў Вітаўт прад кашовым,
Бліснуў ў сонцы шабляй новай,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.
Стукнуў-грукнуў у падковы,
Гэй, шыхтуйся пан кашовы.
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве....
Читати далі...